Ніва № 14 (3386), 04 красавіка 2021 г.

Бел-чырвона-белы сцяг залунаў у мільёнах сэрцаў беларусаў

Ганна КАНДРАЦЮК

Першы раз арганізатары святкавання 25 Сакавіка ў Беластоку сустрэліся ля муроў беластоцкай турмы, што па вуліцы Каперніка. Прыехалі з кветкамі і знічкамі ўшанаваць памяць Макара Краўцова, аўтара гімну БНР «Мы выйдзем шчыльнымі радамі». Загінуў ён з рук НКВД у бліжэй нязведаных акалічнасцях. Гэта быў свайго роду гістарычны каментарый да праследу і турмаў сучаснай Беларусі. Агрэсіўны вулічны гул, які гвалтам урываўся ў жывыя прамовы, застаўляў думаць пра танкі і ваенную тэхніку ў сталіцы Беларусі, якімі дэманстраваў сваю сілу зненавіджаны народам дыктатар.

— Макар Краўцоў гаворыць пра абуджэнне і вялікае шэсце беларусаў пад бел-чырвона-белымі сцягамі, — гаварыў пад беластоцкай турмой Яўген Вапа. — І мы пабачылі рэальна, што беларусы выйшлі! На жаль, наша гісторыя пасеяная турмамі. Такая наша гістарычная праўда, якую мы павінны заўсёды памятаць і ўшаноўваць. Але кожны народ, як вучыць гісторыя, выкоўвае сваю незалежнасць праз турмы. Таму сёння мы ў гэтым месцы аддаем гонар усім тым, хто прысвяціў свой лёс і жыццё Бацькаўшчыне. Мы ўдзячны ўсім тым, хто зараз ахвяроўвае сабой у турмах дзеля свабоднай, дэмакратычнай Беларусі.

Першы раз сярод арганізатараў Дня Волі былі прадстаўнікі беларускай дыяспары, якую ад імені сваіх арганізацый прадстаўлялі Зміцер Косцін і Марына Ляшчэўская. Зараз у Беластоку пражывае больш за сем тысяч эмігрантаў з Рэспублікі Беларусь. Ад іх (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF