Ніва № 13 (3385), 28 сакавіка 2021 г.

Кругом свету з Круглага Ляска

Аляксандр КУЖАЛЕЎСКІ

Запіс успамінаў доўгі час захоўваўся ў сямейных фондах. Нядаўна прашукала тыя фонды нявестка аўтара Марыя Кужалеўская і знойдзеныя ўспаміны даставіла ў нашу рэдакцыю. Гэта свайго роду хроніка нашага агульнага тутэйшага жыцця ў першай палове ХХ стагоддзя. Вельмі цікавы і вартасны матэрыял.

Нарадзіўся я 16 кастрычніка па старым стылі 1904 года ў сялянскай сям’і ў вёсцы Круглы Лясок Тарнопальскай воласці Ваўкавыскага ўезда Гродзенскай губерні. Нарадзіўся я ў малой драўлянай хаце пад саламянай страхой. Ахрышчаны ў царкве ў Новай Волі Беластоцкага ўезда пад расійскім панаваннем з імператарам Мікалаем Аляксандравічам Раманавым. Дзяцінства правёў я сярод радні. Тата Якуб і мама Анастасія, старэйшая сястра Вольга, старэйшыя браты Юльян і Іосіф, ды малодшыя за мяне на тры гады Васіль і на шэсць гадоў Іван.

Цяжка было бацькам запэўніць усім нам добрую адукацыю. Мелі толькі чатыры дзесяціны слабой зямлі (1 дзесяціна = 1,09 гектара), таму бацька большасць часу праводзіў на падпрацоўках, высякаючы лес і сплаўляючы яго па рацэ Нарве. Вельмі цяжкія былі мае дзіцячыя гады. Калі мне пайшоў сёмы год, загадалі мне пасвіць авечак, у холадзе і стоме праходзілі мае дні. У параўнанні з маімі равеснікамі, у якіх не было падобных абавязкаў, не было ў мяне волі і цяжка мне было глядзець на іх. Аднак, паводле бацькоў, маім абавязкам было выконванне таго, што яны загадаюць.

У 1913 годзе, у (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF