Ніва № 13 (3385), 28 сакавіка 2021 г.

Пра Сапегаў

Аляксандр ВЯРБІЦКІ

Энцыклапедыя Вялікага Княства Літоўскага: «Падляшскае ваяводства, адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў ВКЛ у 1513-69. Вылучана са складу Троцкага ваяводства 29.8.1513 як Падляшска-Берасцейскае ваяводства (былы ваявода віцебскі Іван Сямёнавіч Сапега атрымаў ад вялікага князя Жыгімонта І прывілей на ваяводства падляшскае, берасцейскае і інш., называўся таксама ваяводам наднарвенскім). (...) У выніку адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформы 1565-66 Берасцейскі, Камянецкі і Кобрынскі паветы вылучаны са складу Падляшскага ваяводства і разам з землямі былога Тураўскага княства ўвайшлі ў Берасцейскае ваяводства. (...) У выніку Люблінскай уніі 1569 Падляшскае ваяводства адышло да Польскага Каралеўства. Ваяводы падляшскія (да 1569): Іван Сямёнавіч Сапега (1513-17), Януш Косцевіч (1520-27), Іван Багданавіч Сапега (1529-41), Мікалай Юр’евіч Пац (1543-45), Мікалай Войцехавіч Нарбут (1551-55), Павел Іванавіч Сапега (1556-58), Васіль Тышкевіч (1558-69)».

Выглядае, быццам Падляшскае ваяводства было наканавана роду Сапегаў, асабліва ў эпоху Вялікага Княства... Энцыклапедыя ВКЛ: «Сапегі, магнацкі род герба Ліс, прадстаўнікі якога ў 15-18 стагоддзях займалі ў ВКЛ вышэйшыя дзяржаўныя, адміністрацыйныя і вайсковыя пасады; буйныя землеўладальнікі. Лічыўся другім па значэнні (пасля Радзівілаў) магнацкім родам ВКЛ. Беларусы па паходжанні, спачатку былі праваслаўнымі, у 2-й палове 16 стагоддзя частка з іх далучылася да (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF