Ніва № 13 (3385), 28 сакавіка 2021 г.

Падляшскія беларусы

Інэса ГАПАНЮК

Вялікімі крокамі набліжаецца Нацыянальны перапіс насельніцтва і жылля 2021 года, які будзе праходзіць ад 1 красавіка да 30 верасня. Як вядома, усе жыхары Польшчы абавязаны прыняць у ім удзел. Справа, думаю, карысная і вельмі патрэбная. Дзякуючы перапісу даведаемся, колькі нас ёсць, хто мы і як выглядае наша краіна з сацыяльнага пункту гледжання. Адным з пытанняў перапісу будзе пытанне пра нацыянальнасць і прыналежнасць да этнічных груп.

І гэтае пытанне для мяне асабліва важнае, але і выклікае шмат сумненняў, калі ідзе пра беларускую меншасць на Падляшшы. Вяртаюцца адвечныя пытанні: Хто мы? Якая наша тоеснасць? Кім мы сябе лічым?’Дзе знайсці сябе, калі афіцыйна можам адказаць толькі або «паляк» або «беларус»? Ведаю, што гэтае пытанне стамляе большасць падляшскіх беларусаў. Дакладна. Мы не палякі і не беларусы, мы — падляшскія беларусы. Мы з’яўляемся беларусамі на Падляшшы і толькі тут. У нас свая культура, традыцыі... Яны падобныя да гэтых з за беларускай мяжы, але аднак яны нашы, унікальныя. Калі ідзе пра Беларусь як дзяржаву і яе жыхароў, мы з імі застаемся салідарнымі, падтрымліваем духам і па магчымасці фізічна. Мы проста побач з беларусамі. Але беларусы з за мяжы іншыя чым мы. У іх іншая ментальнасць. Многа нас спалучае, але і многа адрознівае, таму я не магу сказаць пра сябе, што я беларуска. Полька? Я нарадзілася і жыву ў Польшчы і таму гэтая краіна вельмі блізкая майму сэрцу. Але не адчуваю сувязі з (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF