Ніва № 13 (3385), 28 сакавіка 2021 г.

Рэдкі партрэт прэзідэнта БНР Язэпа Варонкі

Сяргей ЧЫГРЫН

Гартаючы старыя нумары газеты „Беларускі голас”, якую ў 1950-1990-х гадах выдаваў у Канадзе Сяргей Хмара (1905-1992) і якая захоўваецца ў маім хатнім архіве, трапіў на адзін цікавы нумар. У № 3 за 25 ліпеня 1952 года „Беларускі голас” надрукаваў на першай старонцы некралог, прысвечаны светлай памяці Язэпа Варонкі (1891-1952). У некралогу напісана, што „Язэп Варонка быў адным з выдатнейшых дзеячаў першага перыяду існавання Беларускае Народнае Рэспублікі”. Далей у тэксце паведамляецца: „Пасля акупацыі Беларусі Язэп Варонка выязджае на эміграцыю, каб далей змагацца за незалежнасць свае Бацькаўшчыны. Па некаторым часе выязджае ў ЗША, арганізуе там Беларускую Нацыянальную Раду і выдае першы беларускі часопіс у Амерыцы „Беларуская Трыбуна”.

Гартаю далей „Беларускі голас”. І ў вочы адразу кінуўся вялікі партрэт у газеце № 83 за ліпень 1961 года. Партрэт таго ж самага Язэпа Варонкі. На партрэце ўнізе з правага боку напісаны мастак: М. Rekucki. Карціна была намалявана ў 1937 годзе.

Рэдкі партрэт Язэпа Варонкі мала дзе друкаваўся. Я яго першы раз убачыў на вокладцы „Памятнага Альбома”, прысвечанага 10-годдзю рускага радыё ў Чыкага (1933-1943). Альбом гэты выдаў сам Варонка.

Аўтар партрэта знакамітага беларуса — вядомы польскі мастак Міхал Рэкуцкі (1884-1971). У той час, калі быў намаляваны партрэт, мастак Міхал Рэкуцкі жыў у Чыкага, як і Язэп Варонка. Відаць, там яны і (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF