Ніва № 13 (3385), 28 сакавіка 2021 г.

Конскія сваты

Ганна КАНДРАЦЮК

Калі не хапае на нішто ахвоты, Жэня ідзе ў клуню. Ногі нясуць, быццам падкаваныя яны памяццю. Праз голыя сцены прабіваецца вецер, на таку ўздымаецца стоўп пылу. Але Жэня не думае ўжо пра снапы, пра сена, пра малацьбу. Ёй не сумна па колішняй працы. Было-мінула, запі вадою. Яна набліжаецца да сцяны, туліцца да яе, лашчыць конскую аброць. На той жа падшытай ветрам сцяне развешаны лейцы, жалезныя вуздэчкі, маляваная дуга, бразгучыя шалестуны, заіржавелае грэбла...

Жэня мне ў руках лейцы, прагна ўбірае іх раменны запах, плача.

Гэты конь, па якім асталіся лейцы і шалестуны, прывёз ёй сілу і радасць. Дзесяць самых добрых гадоў у жыцці. О не! Яна не выкіне з клуні гэтай старой вупражы, не прадасць за ніякія грошы. Сёння, калі даўно няма ў жывых яе любага Вані, сам успамін каня прыносіць суцяшэнне.

* * *

А конь як конь. На першы погляд ён здаваўся звычайны — цяжкаваты, масіўны. Тут, пад пушчай, кожную зіму вывозілі дровы з лесу. Слабы конік не пацягне загружаных клёцамі сукаў, а тыя сані дык яшчэ вязалі ў пары, або ў тры штукі. Дзень у дзень мужчыны працавалі з канём. Безупынна, без санаторыяў. Праз два-тры зімовыя месяцы.

— Наш Каштан меў яшчэ чалавечы розум, — дадае Жэня.

Чаму такое імя прысвоілі каню? Мода, відаць, такая пайшла. Ваня расчэсваў яму грыву, чысціў жывот і клубы, прывязваў усякія званочкі і кутасікі ля вупражы. Дагледжаны храбры конь — вялікі гонар для мужчыны. Пры ім (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF