Ніва № 13 (3385), 28 сакавіка 2021 г.

Аляксею Міхайлавічу Пяткевічу 90 гадоў

Альжбета КЕДА

30 сакавіка спаўняецца 90 гадоў з дня нараджэння знанага літаратуразнаўца, краязнаўца, педагога Аляксея Міхайлавіча Пяткевіча. Слухаць Аляксея Міхайлавіча — вялікае задавальненне. Гэта заўсёды цікава, пазнавальна, займальна. Гэта шчасце — жыць, працаваць поруч з ім, маім дарагім Настаўнікам. Прапаную чытачам „Нівы” ягоныя згадкі пра мінулае.

Лёды

Лета, 2017 год. Наваградак. З Аляксеем Міхайлавічам і Дубатоўкамі чакаем прэзентацыі кнігі Міхася Зізюка. Прыселі за столікам каля рэстарацыі. Шчаслівыя. І ад таго, што ў такім любым кожнаму з нас месце. І ў такой мілай сябрыне. І дзень цудоўны, якіх нямнога было гэтым летам. Напоўніцу п’ем асалоду. Хто з чым. Мужчыны з мацнейшым, кабеты з саладзейшым.

Смакую салодкі марозны аскепак. Аляксей Міхайлавіч згадвае, як бацька аднойчы купіў яму, малому, лёды. Хлопчык неасцярожна нахіліў шклянку, і ўраз размяклая салодкая смаката аказалася на бруку. Якая бяда! Бацька быў добрым. Купіў яшчэ адну порцыю. Малы з усіх ног паімчаўся дахаты, бо лёды раставалі імгненна. Каб данесці маме.

Гэты ласунак у іх мястэчку ў трыццатыя гады называлі лёды.

Перад спектаклем

Памятаеце, шаноўныя, спектаклі, якімі радавалі вясковых жыхароў у мінулым стагоддзі беларускія акторы? Ставіліся ў клубах, а цёплым часам на вуліцы, у парках, скверах.

На спектакль „Верачка”, што чакаўся летнім вечарам у мястэчку Тарнова, прыехалі (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF