Ніва № 13 (3385), 28 сакавіка 2021 г.

Следам страчанага свету яцвягаў

Уршуля ШУБЗДА

Сакольшчына — рэгіён, гісторыя якога пакідае шмат пытанняў, а якія надалей не знаходзяць адказаў. Ужо шмат гадоў у навуковым свеце ідзе дыскусія пра паходжанне плямёнаў, якія будавалі паселішчы і засялялі іх на гэтай тэрыторыі. Археолагі, якія займаліся, між іншым, гарадзішчам у Гродзіску, прадставілі вынікі даследаванняў. Ці вёска ў гміне Сухаволя хутка можа стаць месцам турыстычных экскурсій энтузіястаў яцвяжскай культуры?

Навукоўцы з Кракава, Кельц і Варшавы займаліся гарадзішчам у Гродзіску, што ў гміне Сухаволя. Яно з’яўляецца адным з сеткі раннесярэднявечных гарадзішчаў на Падляшшы і да таго адным з самых буйных. Нават і зараз, гледзячы на гэтае месца вокам дылетанта, можна з лёгкасцю заўважыць узгорак у форме круга. Месца было зарэгістравана ў 1922 годзе Раманам Якімовічам. Далейшыя даследаванні былі праведзены ў 1950-х, 1960-х, 1980-х ды ў 2017 і 2019 гадах.

Многае даказвае, што ў перыядзе ранняга сярэднявечча гарадзішча насялялі яцвягі, якія залічваюцца да балцкіх плямёнаў. Яны займалі тэрыторыю Сувальшчыны, Мазур, паўночнага Падляшша і Занёманскай Літвы. На думку археолага Марціна Энгеля, супрацоўніка Дзяржаўнага археалагічнага музея ў Варшаве, на гэтай тэрыторыі напластаваліся ўплывы Русі, Літвы і Мазовіі.

— Калі гаварыць пра Яцвеж, гэта ІХ-ХІ стагоддзі, паколькі прымаем, што нешта такое як Яцвеж існавала. Гарадзішчы можна звязваць з яцвяжскім насельніцтвам, але я тут (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF