Ніва № 13 (3385), 28 сакавіка 2021 г.

Узнесціся голасам да Неба

(лук)

Фестываль царкоўнай музыкі «Гайнаўка» з’яўляецца мерапрыемствам, якое з рэгіянальнага агляду хароў вырасла да рангу міжнароднага. А яго ранг вынікае перш за ўсё з высокага мастацкага ўзроўню. Міхал Ягела: «Ён месца вялікіх хваляванняў, прэзентацыя таго, што самае прыгожае ў царкоўнай музыцы, меўшай міжнародны характар, але будучай неад’емнай часткай нацыянальнай культуры Польшчы». Мітрапаліт Васілій (1997 г.): «Царкоўная музыка сама ў сабе мае сакральны характар, але можна яе выконваць у свецкіх залах, для тых людзей, якія не могуць быць у храме, але якія любяць гэту музыку і цікавяцца ёю». Кшыштаф Пэндэрэцкі (2006): «Ініцыяваны спадаром Міколам Бушко ў 1982 годзе і арганізаваны ім дагэтуль пад яго кіраўніцтвам Фестываль з’яўляецца вельмі каштоўнай мастацкай падзеяй прамуючай Польшчу ў свеце». Сабор ППАЦ (1995): «Святы Сабор ППАЦ блаславіць Фестываль Царкоўнай музыкі і блаславіць на далейшую працу дзеля дабра Царквы і Польскай Рэчыпаспалітай». Айцец Юры Шурбак (2020): «Будучы чалавекам знакаміта і ўсестаронне адукаваным і таксама таленавітым прафесар Рамуальд Твардоўскі ўнёс агромны ўклад у працу журы Фестывалю. Пасля смерці іншага свяціла сучаснай музыкі праф. Кшыштафа Пэндэрэцкага (1933-2020) — мастацкага патрона МФЦМ — асоба Рамуальда Твардоўскага вырастае да рангу аднаго, калі не адзінага жывучага стваральніка царкоўнай музыкі сусветнага маштабу».

Лік гасцюючых на Міжнародным фестывалі царкоўнай музыкі «Гайнаўка» ў (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF