Ніва № 13 (3385), 28 сакавіка 2021 г.

Вершаўчытальня Андрэя СЦЕПАНЮКА (10). Канцэрт, які называюць жыццём

Андрэй СЦЕПАНЮК

Пасярод юбілеяў, з якіх зразумела самае важнае 65-годдзе „Нівы”, давайце адзначым таксама 10 выпуск „Вершаўчытальні”. Не ўзнагародзім нікога ордэнам, не будзе шампанскага, але калі хто-небудзь прачытаў усе дзевяць адрэзкаў майго пісання, заслугоўвае на вялікую пашану аўтара і падарунак, які няхай сам сабе купіць. А з нагоды дзясятага выпуску прапаную пачаць штосьці новае ў нашым супольным жыцці. Шаноўныя Чытачы, калі захочаце падзяліцца сваімі роздумамі на тэму прачытанага, або запрапанаваць вершы, якія назаўсёды засталіся ў вашай памяці, пішыце на электронную пошту: andrejsciepaniuk@gmail.com, а я з вялікай радасцю і з акцэптацыяй галоўнага рэдактара буду распаўсюджваць вашы прапановы.

Ці ставілі вы самі сабе пытанне пра розніцу паміж паэзіяй і прозай? Калі не, дык прапаную надзвычайны адрэзак „Вершаўчытальні” у якой... не будзе вершаў. Пашукаем паэзіі ў прозе, а можа лепш не будзем нічога шукаць, толькі ў запрапанаваных фрагментах будзем адчуваць магію добра выражанага слова, так склалася, што галоўным чынам мужчынскага слова...

„Чалавек, такі яго склад, заўжды хоча быць у жыцці кімсьці другім, чым ёсць. Фабрыкант адвакатам, адвакат афіцэрам, афіцэр няшчасна закаханым паэтам. А няшчасна закаханы паэт, калі ўжо дашчэнту размажа па паперы свой плач і роспач, хацеў бы стаць самым буйным фабрыкантам у краіне. Ды гэтай пані, што адмовілася ад ягоных (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF