Ніва № 13 (3385), 28 сакавіка 2021 г.

Жыць для Беларусі

Яўген ВАПА

Жыве Беларусь! Фельетон пачынаю клічам, якім звычайна завяршаем святкаванні чарговай гадавіны аб’яўлення 25 Сакавіка 1918 года на геапалітычнай карце Еўропы Беларускай Народнай Рэспублікі. Жыве Беларусь — бо ўжо звыш паўгода ў дваццаць першым стагоддзі маем дачыненне з палітычным беларускім паўстаннем супраць дыктатуры Аляксандра Лукашэнкі і затым поўнай падпарадкаванасці дзяржавы яе ўсходняму суседу. Цяпер у час крывавых палітычных рэпрэсій з боку нелегітымнага кіраўніка дзяржавы да ўласнага народа відаць аж надта выразна, як важным крокам у будучыню быў тадышні пачын нашых продкаў. Пачын, які суседзям і свету выразна і канкрэтна дэклараваў волю беларускага народа на сваю незалежную дзяржаву. Дзяржава, у якой усе яе грамадзяне, таксама і іншых нацыянальнасцей, маюць права на сваю моўную і культурную адметнасць. Такім чынам тадышняя дэкларацыя Акту 25 Сакавіка па сённяшні дзень застаецца быць актуальнай і для кожнай дэмакратычнай дзяржавы. Ствараць сваю дзяржаву на зломе 1917 і 1918 гадоў ва ўмовах тадышняй мілітарнай і геапалітычнай сітуацыі аказалася нерэальным. Без уласных штыкоў на фоне пераўтварэнняў на палітычнай карце Еўропы не ўдалося абараніць свае незалежнасці. У палітыцы няма сентыментаў і тадышнія найбольшыя палітычныя гульцы пры дапамозе зброі і перамір’яў стараліся скласці новы парадак, але выгадны толькі з іх пункту гледжання. Нічога затым дзіўнага, што многія гісторыкі канец Першай сусветнай вайны з яе (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF