Ніва № 13 (3385), 28 сакавіка 2021 г.

Пік пандэміі. Хатнія тэсты

Міра ЛУКША

Крамы «Biedronka» пачалі прадаваць тэсты на антыцелы COVID-19. Яны даступныя з панядзелка, 15 сакавіка. Тэст Primacovid для самастойнага тэставання гэта так званы сералагічны тэст. Гэта азначае, што ён можа выявіць, ці чалавек вылучыў у сваім арганізме антыцелы IgG і IgM супраць каранавіруса, які выклікае COVID-19. Карыстацца тэстам надзвычай проста: для аналізу выкарыстоўваецца невялічкая пробка крыві, а час чакання выніку — каля 10 хвілін. Варта памятаць, што тэст не прызначаны для выяўлення нядаўняй інфекцыі. Як паведаміла віцэ-старшыня Нацыянальнай рады лабараторных дыягностыкаў Матыльда Клюдкоўска, тэст адкажа толькі на пытанне, ці былі мы заражаны нейкі час таму. «Памылкова можам адчуць сябе ў бяспецы, я баюся гэтага”, — асцерагае Клюдкоўска.

Тэсты на антыцелы COVID-19, даступныя ў сетцы «Biedronka», неўзабаве прадставяць на продаж іншыя сеткі.

Як правесці тэст і інтэрпрэтаваць вынікі? Доктар Мацей Енджэйка з Сілезскага інстытута маці і нованароджанага ў Хожаве вырашыў правесці „жывы” сералагічны тэст на COVID-19. Ён выяўляе антыцелы, якія ўтварыліся пасля прабытага раней заражэння каранавірусам, а непрыдытны для вызначэння працягваючайся інфекцыі. Тэст можна зрабіць дома. Як інтэрпрэтаваць атрыманыя даныя? Якіх памылак варта пазбягаць, каб не сказіць вынікаў тэсту? У адпаведнасці з прыкладзенай інструкцыяй, тэст павінен пачынацца з дэзінфекцыі рук і сагравання іх. Затым, выкарыстоўваючы (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF