Ніва № 13 (3385), 28 сакавіка 2021 г.

Усё ўжо адбылося!

Віктар САЗОНАЎ

Колькі сябе памятаю, 25 Сакавіка, у Дзень Волі, мы выходзілі ў тым ці іншым фармаце да сваіх суайчыннікаў, каб расказаць ім, што гэта за свята, якое яно мае гістарычнае значэнне і якую важкасць для будучыні. Без асэнсавання наканаванай велічы гэтай даты немажліва пабудаваць яскравую і зразумелую мадэль будучыні беларускай дзяржавы, беларускай нацыі, беларускага народа і беларускай цывілізацыі. Таму не было такога года, каб мы яе не святкавалі, пра яе не пісалі, не адзначалі, не заклікалі іншых далучыцца да старонак вялікай і славутай гісторыі.

Былі гады, калі святкаванне Дня Волі праходзіла ва ўрачыстай і натхняльнай атмасферы. Былі і варожыя часы, калі актывістаў хапалі, лавілі, арыштоўвалі, судзілі, каралі... Усяляк бывала, але заўсёды знаходзіліся людзі, якія свядома ішлі на ахвяру...

Некалі ў аднаго мудраца спыталі, ці доўга трэба чакаць перамен да лепшага. Мудрэц адказаў, што калі чакаць, то доўга.

Вось і ў Беларусі заўсёды знаходзіліся патрыёты, якія не чакалі, а набліжалі час, калі ўвесь беларускі народ усвядоміць важнасць гэтага дня. Былі гады, калі здавалася, што нас чуе недастатковая колькасць суайчыннікаў. Былі сумневы, што нас не хутка пачуюць. Але ніколі не пакідала надзея, што прыйдзе час, калі пачуюць усе.

Час прыйшоў. І яшчэ хутчэй прыйшоў, чым спадзяваліся. Нас пачулі. Пачулі ўсе да аднаго. І не толькі ў Беларусі. Увесь свет ужо ведае, што такое Дзень Беларускай Волі. Ужо цэлы (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF