Ніва № 13 (3385), 28 сакавіка 2021 г.

Славутае мінулае Орлі

Аляксей МАРОЗ

— Нядаўна ў Орлі пры пракладцы газаправода былі выяўлены фундаменты. Мяркуецца, што гэта фрагмент даўняй забудовы роду Радзівілаў.

— Тыя фундаменты для мяне не навіна. Распаложаны яны на другім баку вуліцы насупраць цяперашняга школьнага будынка. Здаўна вядома, што ў гэтым месцы людзі жывуць на фундаментах дворскай камяніцы і іншых будынкаў Радзівілаў. Хадзіўшы па тамашніх агародах, я знаходзіў кафлі з гербам Радзівілаў і іншыя артэфакты, якія выходзяць наверх.

— Вы — аўтар і суаўтар кніг пра мінулае Орлі. У кнізе «Гарады ў гісторыі і культуры падляшскіх беларусаў» апісваеце Орлю часоў Радзівілаў.

— У 1997 годзе мы з айцом Рыгорам Сасной выдалі кнігу пра Орлю, а пазней пад маёй рэдакцыяй выйшла кніга айца Рыгора і матушкі Антаніны пра Рудуты, у якой вялікая частка выдання прысвечана Орлі эпохі Радзівілаў. Цяпер гістарычная літаратура ўзбагацілася вельмі добрай, комплекснай апрацоўкай Міхала Сербы аб арлянскіх уладаннях Радзівілаў, якую тры гады таму выдала Беларускае гістарычнае таварыства.

— Якія былі пачаткі Орлі як горада і якое значэнне меў род Радзівілаў у развіцці гэтай мясцовасці?

— Орля пачала фармавацца як горад у першай палове ХVІ стагоддзя. У 1560-70 гадах Орля належала да слуцкіх князёў. Яе ўласнікам быў Юрый Алелькавіч Слуцкі. Пазней яго дачка выйшла замуж за Хрыстафора Радзівіла. Тады Орля перайшла да роду Радзівілаў і на працягу больш за 130 гадоў, да канца ХVІІ (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF