Ніва № 12 (3384), 21 сакавіка 2021 г.

Ім сняцца сны

Аляксандр ВЯРБІЦКІ

Ранейшы тэкст пра праваслаўныя могілкі ў Варшаве я завяршыў згадкай пра пахаванага там Юрыя Туронка. На Ягоным намагільніку красуецца цытата ад Янкі Купалы: «Мне сняцца сны аб Беларусі». Гэта цытата з верша «Я — пралетар!»; яна сапраўдная для ўсіх, хто апынуўся на чужыне, не толькі ў тапаграфічным сэнсе, але і ў духовым: «Мнe Бaцькaўшчынaй цэлы cвeт, Ад poдныx нiў я aдвяpнyўcя... Аднo ... нe збыў яшчэ ўcix бeд: Мнe cняццa cны aб Бeлapyci!» Недалёка ад Туронкавай магілы знаходзіцца і магіла Міхала Сычэўскага, ураджэнца Стрыкоў, колішняй мяшчанскай вёскі Бельска-Падляшскага...

Ліпень 1964 года, уступныя экзамены ў Вайсковую тэхнічную акадэмію. З’ехаліся маладыя людзі з усёй Польшчы, падзялілі іх на групкі, кожнай прызначылі залу для чакання іспытаў. Сядзімо, хто больш гаваркі, хто менш. У залу ўвайшоў стройны афіцэр і спытаў, ці ёсць хто з Бельска-Падляшскага. Мяне, праўда, накіраваў туды бельскі ваенкамат, але ж гэта была ўся мая тады «бяльсковасць», якой я палічыў недастатковай для выяўлення; сядзеў моўчкі як і апошнія кандыдаты для вайсковай адукацыі. Пазней, бываючы ў варшаўскім беларускім асяроддзі, даведаўся я, што быў гэта Міхал Сычэўскі, які быў мне заўсёды бачны на, напрыклад, навагодніх «юльянскіх» балях. Ну, і часта бачыў яго пазней у ВАТ. І бачыцца ён мне як носьбіт тае Купалавае тугі па родных нівах. Мяркую, што хацеў ён тады, у ліпені 1964 года, несці дапамогу сваім аднадушнікам; ніхто іншы не (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF