Ніва № 12 (3384), 21 сакавіка 2021 г.

Галубовічаў рыжык і лён

Можна было б пачаць так: як «форменныя» земляробамі сталі — пра спадарства Галубовічаў з Супрасля, якія сеюць, між іншым, лён, каб з яго ціснуць здаровы і смачны алей.

Усё пачалося ад зямлі.

Зямля — дзедаўская, у Сухінічах Шудзялаўскай гміны, якой спадар Рыгор рашыў заняцца.

— Нам удалося выкупіць зямлю, таму што мая сям’я арандавала яе гадамі. І калі сказаў А, трэба ісці да Б, — кажа ён. — Мы задаваліся пытаннем, што там пасеяць, каб поле не ляжала аблогай, і, дарэчы, каб не давялося з усім гэтым занадта шмат мець справы, — тлумачыць ён і адразу адзначае, што абое з жонкай Іааннай працуюць на поўны працоўны дзень — ён у пажарнай брыгадзе, а жонка ў памежніках. Пасля шматлікіх дыскусій яны знайшлі дасведчанага гаспадара з Бельска-Падляшскага.

— Гэта быў пан Базыль, які шмат гадоў вырошчваў лён. І пасля размовы з ім мы таксама вырашылі паклапаціцца пра лён, але алейны, — прызнаецца Рыгор Галубовіч.

Першыя спробы засеяць поле можна ўбачыць на профілі кампаніі супрасльскіх вытворцаў алеяў у сацыяльных сетках.

— Я выпускнік тэхнікума механізацыі сельскай гаспадаркі. Праца ў гаспадарцы была мне не чужая, але гэтыя першыя спробы былі вельмі цікавымі, — кажа ён і спасылаецца на відэа, размешчаныя на профілі.

І там, сапраўды, першае засейванне выглядае інтрыгуюча. Іаанна Галубовіч з ручной сеялкай у руцэ сядзіць на капоце легкавога аўтамабіля, які павольна едзе па полі.

— Гэтак было, (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF