Ніва № 12 (3384), 21 сакавіка 2021 г.

Царква, якая правалілася ў зямлю

Міхал МІНЦЭВІЧ

У Орлі звыш пяцісотгадовая гісторыя, багатая, прыгожая і трагічная, якая схіляе да задумення і, галоўным чынам, сапраўднага яе прадстаўлення. Да гэтай пары можам сілкавацца толькі адной верагоднай кніжкай, выдадзенай тры гады таму Беларускім гістарычным таварыствам, польскамоўнай «Radziwiłłowskie dobra Orla 1585-1695» аўтарства Міхала Сербы. Над публікацыяй сапраўднай гісторыі Орлі ў ХХ стагоддзі, дзякуючы рэдакцыі «Нівы», звыш 25 гадоў засяроджваюся я.

Орля з’яўляецца адным з важнейшых цэнтраў праваслаўя на Падляшшы. Чатыры ўжо гады настаяцелем мясцовага прыхода з’яўляецца а. Славамір Хвойка. Апрача правядзення новых рамонтаў і мадэрнізацыі будынкаў плябаніі і Міхайлаўскай царквы ды парадкавання арлянскіх могілак новы настаяцель звяртае ўвагу на адлюстраванне цяперашняга жыцця Царквы і пашырэнне ведання сапраўднай гісторыі Орлі і Царквы.

У час майго візіту ў плябанію настаяцель сказаў, што хацеў бы паставіць інфармацыйнае табло на Старым цэрквіску каля школы з гістарычнай інфармацыяй для школьнай моладзі пра тое месца і пра першую арлянскую царкву. Настаяцель запрапанаваў каб гэтай справай заняўся я.

На г.зв. Старым цэрквіску цягам каля 250 гадоў, у XVI-XVIII стагоддзях, стаяла першая, замкавая, арлянская царква. Зараз кароткая гісторыя таго месца і, як мне даўней расказалі старажылы, царквы, якая правалілася ў зямлю.

Дворская царква, названая пазней замкавай, (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF