Ніва № 12 (3384), 21 сакавіка 2021 г.

Дзяцінства і палітыка (ч. 33)

Мікалай ПАНФІЛЮК

Грышка і Ванька свой млын, калі б ім яго не забралі (і я ў гэтым перакананы), з будана і з дошак перамянілі б у сапраўдны вялікі млын з дылёў, а мо і цэглы. І па сваім прыродным таленце ўвялі б паравік з тэхнічнай перадачай, якая змагла б малоць зерне на хлеб, пірог, асыпку... А паравік меў сваю моц і галоўнае: пад бокам багатую ў чыстую ваду прыгожую рэчку Арлянку. Бо ў паравіку найважнейшай сілай цягі з’яўляецца вада і вугаль, і ад бяды, і дровы. І хлопцы свой млын-будан наглуха закрылі на шчыльны замок і справе канец. І я як любімец усякай тэхнікі напрасткі праз поле, бо і не так далёка ад нас, хадзіў пад млын і праз шчылінкі сярод дошак заглядаў усярэдзіну і любаваўся прыгажосцю і магутнасцю паравой машыны. І мне здавалася, што яна вельмі вялікая і роўнай ёй нідзе няма на свеце. Што ж, дзіцячыя мроі... І напрадвесні, на пачатку сакавіка, яшчэ на зямлі ляжаў снег, у 1951 годзе прыехаў да нас грузавік маркі «Стар» з прычэпленымі ззаду вялікімі санямі і са сваім экіпажам з Орлі, выламалі ломам дзверы і паравік, мо і неахайна, бо пабілі ўгары нейкую шклянку, і рад няволя машына апынулася на санях. Помню, што нашы людзі гэтаму пярэчылі, не давалі, каб паравік трапіў у чужыя рукі, але нічога не змаглі зрабіць, бо супраць ветру не падзьмеш, на жаль. Так будаваўся ў нас райскі камунізм.

І наш паравік сваё месца знайшоў у цагельні ў Орлі, недзе каля Шчытоў, і там верна служыў як цягавая і неабходная (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF