Ніва № 12 (3384), 21 сакавіка 2021 г.

Вершаўчытальня Андрэя СЦЕПАНЮКА (9). Варыяцыі на тэму Радзімы

Андрэй СЦЕПАНЮК

Як добра мець свой куточак на зямлі. Лепшы ці горшы, але свой. Дзе заўсёды можна задумацца, адпачыць, памарыць. Дзе можна адчуваць сябе тутэйшым. Ці не ў тым сутнасць нашага існавання? Шукаем свайго куточка. А дзе ж можа ён быць? Ці сапраўды ўсюды?

Асабліва сакавіцкія дні ад многіх гадоў прыносяць розныя адценні слоў Айчына, Радзіма, Бацькаўшчына. У хвіліны, калі подых Дня Волі адчуваецца найбольш выразна, варыянты тых слоў падаюць з усіх бакоў у многіх колерах. У кожнага яго права выказаць свае меркаванні. Каб толькі кожнаму хапіла волі іх выказаць...

„Радзіма пачынаецца з жанчыны.

Я гэта адчуваў, а ўразумець

яшчэ не мог — дзіцём шчапаў лучыну,

каб хворую матулю адагрэць,

і разам з ёй да позняе гадзіны

мы слухалі трывожна крыгалом,

не ведаў я, што грэў тады Радзіму

і не падманным, а жывым агнём”.

Анатоль Сыс,

Радзіма пачынаецца з жанчыны...

* * *

Інтуітыўна ногі цягнуцца ў месцы, дзе адказы прыходзяць лягчэй. Нават змучаныя паломніцтвам, радасна спяшаем у мясціны, дзе ўсё здаецца вядомым і патлумачаным дасведчанасцю стагоддзяў. Як добра ўваходзіць у святасць гары Грабаркі ці Жыровіцкага манастыра з перакананнем, што і так будзем даведзенымі да гэтай праўды, якая трывае вечна.

„...Раскрыжаваньне кат завершыў...

аблашчыў кужаль Кроў Жыцьця...

...так, (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF