Ніва № 12 (3384), 21 сакавіка 2021 г.

Сельскі фонд — парознаму ў паасобных гмінах

Ян МОРДАНЬ

У пачатку паясненне што такое сельскі фонд. Гэта фінансавыя сродкі, выдзеленыя салэцтву з бюджэту гміны. Аб стварэнні сельскага фонду вырашае Рада гміны. У пастанове яна згаджаецца альбо не дае згоды на выдзяленне сельскага фонду. Калі зацвердзіць — тады пастанова будзе дзейнічаць не толькі адзін год, але і ў наступныя гады. Калі не, то пастанова аб непрыняцці згоды распаўсюджваецца толькі на фінансавы год, наступны за годам, у якім прынята пастанова рады. Важна, каб яна была прынята да 31 сакавіка таго года, які папярэднічае фінансаваму году, у якім будуць выдаткаваны грошы з бюджэту гміны.

Грошы з сельскага фонду можна выдаткаваць на праекты дзеля паляпшэння ўмоў жыцця жыхароў дадзенай вёскі. Гэта павінны быць праекты, якія ўваходзяць у задачы гміны і адпавядаюць стратэгіі развіцця гміны. У кожнай гміне колькасць сродкаў вылічваецца на аснове пададзенага ў заканадаўстве ўзору на аснове колькасці жыхароў і даходу гміны. Штогод войт гміны да 31 ліпеня года, які папярэднічае фінансаваму, інфармуе аб колькасці вылічаных грошай на дадзенае салэцтва. Таксама войт павінен даць гэтыя даныя ваяводу. Калі гэтага не зробіць, гміна страціць права вяртаць частку сродкаў, выдаткаваных з сельскага фонду, з дзяржаўнага бюджэту.

Гмінам карысна ствараць сельскі фонд, асабліва бяднейшым, бо яны атрымліваюць з дзяржаўнага бюджэту дадатковыя грошы. Кампенсацыю гміна атрымлівае ў выглядзе (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF