Ніва № 12 (3384), 21 сакавіка 2021 г.

Блашчыцы і малпы

Міраслаў ГРЫКА

Каму ў краіне даспадобы бязладдзе? Зразумела, не шырокай грамадскасці. Я бачыў гістарычны палац Паца ў Даўспудзе, дакладней, яго руіны, якія і сёння захапляюць памерамі архітэктурнага праекта. Аднак у параўнанні з ім палацы палітычных блашчыц, дзякуючы беспарадку ў краіне, значна пераўзыходзяць свой прататып. Вядома, чым хто больш напампаваны, тым больш мутныя крыніцы яго фінансавання. Блашчыцам, як такім, непатрэбныя палацы. Яны хочуць пажыццёва жыраваць на тых, каго паціхеньку і ў патрэбны момант абсядуць з тытулам уласнасці. Наогул кажучы, мы ўсе адносна на адным баку — улады, якая б яна ні была. Мы аддаём прыярытэт ёй, а не грамадзянскай дзяржаве, заснаванай на падмурку дэмакратыі, у якой не д’ондтаўская большасць прымае рашэнне аб яе сістэме, грамадскім ладзе і каштоўнасцях, а сапраўдная, рэальная большасць. Хто сёння «большасць»? Загадкавы «суверэн» ці эмблематычная «апазіцыя»? Што тычыцца апошняй, так, акрамя «пісячэння» пад нос і кабарэтных жэстаў а-ля Рэйтан у спякотны дзень на пляжы, яна не можа зрабіць нічога іншага. Больш за тое, яе ўласныя «недачыны» пачынаюць ператварацца ў мартыралагічныя аблігацыі, роўна як юнацкія выхадкі цяперашняга прэм’ера зрабілі з яго ранцье адзіна слушнай Змагарнай Салідарнасці. Альбо рыгне сабе ў інтэрнэце праклёнамі. І ўсё — што мы маглі зрабіць, мы зрабілі! Сёння наўрад ці хто памятае Пятра Шчэнснага, які прыняў рашэнне аб неверагодна гераічным і адзінокім па-чалавечы акце (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF