Ніва № 12 (3384), 21 сакавіка 2021 г.

Доўгае вызваленне

Уладзімір ХІЛЬМАНОВІЧ

„Зіма будзе доўгай, трэба падрыхтавацца” — так казаў архіварыюс Шарлемань, адзін з герояў твора пісьменніка Яўгена Шварца. Гэтая п’еса-казка называецца „Цмок” (у арыгінале „Дракон”) і напісана яна была ў 1942-44 гадах, якраз у час Другой сусветнай вайны. Пры Сталіне і Хрушчове рабіць яе пастаноўку на сцэне забаранялася. Намнога пазней у 1988 годзе рэжысёрам Маркам Захаравам па матывах гэтага твора быў зняты кінафільм „Забіць дракона”. Стужка стала культавай, а яе змест застаецца актуальным на ўсе часы. А што да гістарычнага развіцця на постсавецкай прасторы — то асабліва.

Былыя рэспублікі Савецкага Саюза па-рознаму і з розным поспехам пазбаўляліся ад камуністычнай спадчыны і русіфікацыі. Найлягчэй гэта было зрабіць тром краінам Балтыі, хоць у Латвіі, у параўнанні з суседнімі Эстоніяй і Літвой, было больш праблем, зважаючы на значную колькасць нелатышскага насельніцтва. Пра сярэднеазіяцкія рэспублікі з іх асаблівым гістарычным рэгіянальным менталітэтам тут гаварыць не будзем. Развіталіся з камунізмам у праваслаўных Грузіі і Арменіі, хоць дагэтуль не могуць пазбавіцца ад моцных уплываў Расеі. Прыйшла чарга і Украіны з Малдовай, праўда ў Малдове Расея стварыла ракавую пухліну ў выглядзе Прыднястроўя, а з Украінай увогуле развязала вайну і акупавала Крым.

Сама Расея катэгарычна адмовілася асудзіць злачынствы камунізму і ўжо дваццаць першы год паслядоўна аднаўляе таталітарную дзяржаву, якой кіруюць (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF