Ніва № 12 (3384), 21 сакавіка 2021 г.

01.04.2021 г. пачынаецца перапіс насельніцтва!

Аляксей МАРОЗ

Ва ўсёй Польшчы 1 красавіка пачнецца Нацыянальны агульны перапіс насельніцтва і жылля, у час якога беларусы, пражываючыя ў розных месцах нашай краіны, змогуць на афіцыйным сайце перапісу: https://spis.gov.pl/ заявіць аб сваёй нацыянальнай прыналежнасці. Гэта важнае, між іншым, для захавання свядомасці прыналежнасці да супольнасці беларусаў, паказання, што нас тут пражывае нямала і, канешне, дзеля магчымасці арганізавання ў будучыні беларускіх мерапрыемстваў і грамадскакультурных ініцыятыў, якія фінансава падтрымліваюцца сродкамі з дзяржбюджэту. Дзяржавай фінансуецца, між іншым, навучанне беларускай мове ў пачатковых і сярэдніх школах.

У час перапісу трэба будзе таксама адказаць на пытанне, на якой мове ўдзельнік перапісу размаўляе дома. Неабавязковым будзе адказ на пытанне пра веравызнанне, але на яго таксама варта адказаць. Пытанні будуць тычыцца таксама месца жыхарства і жыллёвых умоў, адукацыі і выконванай прафесіі, працаздольнасці.

У красавіку мінулага года быў праведзены папярэдні Нацыянальны агульны перапіс насельніцтва і жылля ў гміне Дубічы-Царкоўныя — адзінай гміне ў Падляшскім ваяводстве. На падставе папярэдняга перапісу насельніцтва ў вылучаных гмінах усіх ваяводстваў мелі быць намечаны і карэктаваны недахопы па арганізацыйных пытаннях і метадах навуковых даследаванняў даных перапісу. Я прыблізна год таму размаўляў з войтам Дубіцкай гміны Лявонам Малашэўскім і (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF