Ніва № 11 (3383), 14 сакавіка 2021 г.

Ім сняцца сны

Аляксандр ВЯРБІЦКІ

На гэтых старонках ужо згадвалася, што праваслаўныя могілкі на варшаўскай Волі былі закладзены коштам часткі грошай, сабраных на помнік князю Юзафу Панятоўскаму. Могілкі тыя былі намечаны побач месца, дзе праходзілі цяжкія баі ў час Лістападаўскага паўстання 1831 года. Раней не было ў Варшаве праваслаўных могілак, пакойнікаў найчасцей хавалі на пратэстанцкіх некраполіях. А зараз наспела патрэба іх усталявання, бо пасля Паўстання ў сталіцу сталі прысылаць штораз больш царскіх чыноў. У 1834 годзе царскія ўлады закрылі там касцёл св. Лаўрэнція і зрабілі з яго царкву Уладзімірскай іконы Божай Маці. Такое заступніцтва было абрана па той прычыне, што ў дзень 10 лістапада, калі завяршыўся пераможны расейцам бой, Царква адзначала свята менавіта Уладзімірскай іконы.

Слоў пару пра святога Лаўрэнція. Жыў ён у ІІІ стагоддзі і быў архідыяканам у рымскай хрысціянскай абшчыне. Рымскія ўлады, у рамках ганення хрысціян, загадалі яму аддаць хрысціянскую маёмасць дзяржаве, а ён тую маёмасць раздаў беднякам. За гэта яго жывым спяклі на жалезнай краце. Яго памяць ушаноўваюць так Касцёл, як і Царква, 10 жніўня паводле сваіх календароў. Уладзімірская ікона Багародзіцы, паводле падання з XV стагоддзя, была напісана евангелістам Лукой, у V стагоддзі была перавезена з Іерусаліма ў Канстанцінопаль, а ў ХІІ стагоддзі трапіла на Русь...

Могілкі былі афіцыйна ўстаноўлены ў 1841 годзе, калі адбыўся там вайсковы парад і асвячэнне (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF