Ніва № 11 (3383), 14 сакавіка 2021 г.

У Басенькі наясіся

(лук)

Смачна есці! Пельмені-варэнікі на пары і ад сэрца. У Бельску-Паддляшскім. У Pierogarni Basieńki Барбары Андраюк — уладальніцы і стваральніцы першай варэнічнай у Бельску.

Бася — кухарка і дыетолаг. Бізнес-план стварыўся праз яе мару.

— «Пірагарня»-варэнічная пачалася выпадкова і з за спешкі, — прызнаецца гаспадыня. — Пасля многіх гадоў працы ў іншых я падумала заснаваць свой малы шынчок. Гэта былі апошнія дні (жнівень 2018 года) запісаў да еўрасаюзнага праекта па заснаванні бізнесу. Я хутка напісала зарысоўку праекта ў офісе фірмы, якая вяла праект. Мелася быць нешта, чаго не было ў Бельску-Падляшскім. Вось я і прыдумала пельменную-варэнічную-пірагарню.

Праект быў зацверджаны.

Пірагарня пачала дзейнасць у канцы 2018 года. Але калі рэстаранчык быў адкрыты, пасля таго, як Басенька наклеіла для гасцей шмат пельменяў, аказалася, што варэнне іх у вадзе не падыходзіць.

— У мяне не хапіла цярплівасці, каб іх пільнаваць, каб яны не разварыліся. Але ў мяне была канвекцыйная печ, купленая на субсідыю ЕС, — успамінае пані Бася. — Я паклала некалькі варэнікаў на бляху і паставіла у духоўку. І ўсё! Варэнікі на пары лёгкія, пухнатыя. І ніякі водар не ўцячэ, ні з цеста, ні з начынкі, — тлумачыць Барбара Андраюк. — Усё зачынена ў варэніку.

А ў Бельскай варэнічнай «пірагоў» — хоць адбаўляй. Трыццаць відаў. Вострыя, вегетарыянскія, тлустыя і салодкія.

— Дзецям падабаюцца клёцкі з тварагом, а таксама з (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF