Ніва № 11 (3383), 14 сакавіка 2021 г.

Небяспечныя здарэнні (ч. 32)

Мікалай ПАНФІЛЮК

Нашы людзі пераважна куплялі розныя народныя казкі, ну і вядома, цудоўныя рускія казкі і я імі і сёння ў захапленні, бо гэта вялікая скарбніца гэтага народа.

А іншыя гаспадарлівыя нашы людзі, пераважна з Тафілаўцаў, цягнулі з Варшавы і розных зламавіскаў такія металічныя рэчы як ціскі, абцугі, шчыпцы, малаткі, а нават кавальскія горны, рысоры з выдатнай сталі, з якіх вырабляліся лемяшы, адкладні да плугоў. Гэта нібы лічылася і крадзяжом, але прывезеныя рэчы былі ў добрым стане і былі патрэбны нашым бедным людзям, а і так яны ішлі як барахло, непатрэбшчына на выплаўку сталі. А так? І такі «крадзеж» можна апраўдаць. Аднак мой бацька гэтага баяўся і толькі адзін раз прывёз з сабою завінуты ў анучы некалькі брускоў ужо старой рысоры і ў сакрэце сказаў, каб мы гэтым не хваліліся, гэта значыць маці, сястра ну і я. Аж смешна.

Нашы людзі ў сталіцы куплялі розныя ліхтарыкі, якія ў нас звычайна завуць батарэйкамі. Яны былі высокай якасці і доўга нам служылі, бо цяперашняя іх прадукцыя — адно барахло і нават сорамна іх насіць з сабою. І бацька мне прывёз з Варшавы маленькую вусную арганку-гармонік маркі «Górnik». І хто на ёй на вечарынках у нашай хаце іграў? Цяжка палічыць. Але найлепш на ёй іграў і, лічыць, усе нашы народныя мелодыі мясцовы хлопец Аляксей Анапрыюк, мой пазнейшы збаўца ад смерці, пра што раскажу пазней. Таксама прыгодна іграў на губным гармоніку толькі што нядаўна прыбыўшы настаўнік (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF