Ніва № 11 (3383), 14 сакавіка 2021 г.

Беларуская Беласточчына ў жыцці і творчасці Алега Лойкі (працяг з 10 н-ра)

Сяргей ЧЫГРЫН

Раней,13 лістапада 1977 года, „Ніва” публікуе артыкул Міколы Гайдука „Незабыўная сустрэча”. У ім аўтар распавядаў пра сустрэчу ў беластоцкім беларускім клубе на Варшаўскай, 11 з госцем з Беларусі Алегам Лойкам. Госця прывітаў тады старшыня ГП БГКТ Мікалай Самоцік, а пра творчасць пісьменніка распавядаў не хто іншы, як кіраўнік кафедры беларускай філалогіі Варшаўскага ўніверсітэта той самы Алесь Барскі (Аляксандр Баршчэўскі). З ім Алег Лойка сябраваў да апошніх сваіх дзён жыцця. Тады мінскі прафесар на Беласточчыне наведаў рэдакцыю тыднёвіка „Ніва”, ГП БГКТ, правёў аўтарскую сустрэчу з настаўнікамі і моладдзю Бельскага беларускага ліцэя, павандраваў па Гайнаўшчыне і сустракаўся з кіраўніцтвам БГКТ у Беластоку. Мікола Гайдук адзначыў, што Алег Лойка „пакінуў сярод нас незабыўныя ўражанні, як выдатны сучасны беларускі паэт, глыбокі знаўца гісторыі культуры беларускага народа, абаяльны чалавек і... адораны выканаўца беларускіх народных песень!”.

16 чэрвеня 1974 года „Ніва” надрукавала матэрыял Віктара Шведа „Што такое паэзія”. Гэта была невялікая справаздача пра тое, як Алег Лойка сустракаўся ў Варшаве са студэнтамі Інстытута рускай, беларускай і ўкраінскай філалогіі, якім прачытаў лекцыю пра сучасную беларускую літаратуру. Прытым Віктар Швед адзначыў, што „Алег Лойка гаворыць надта сугестыўна, цікава, з паэтычным натхненнем, ён проста зачароўвае (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF