Ніва № 11 (3383), 14 сакавіка 2021 г.

Абсурдны міф

Міхал МІНЦЭВІЧ

«Адным з абсурдаў з’яўляецца абвінавачванне жыдоў у рытуальных забойствах дзеля атрымання крыві хрысціянскіх дзяцей на мацу. Забабон ад стагоддзяў? Але ж сучасныя навуковыя даследаванні паказваюць, што каля 20% палякаў лічыць, што нешта на справе мусіць быць. У ХХІ стагоддзі! — піша ў інтэрнэце тэолаг Уршуля Анташ-Рэкуцка.

— Абвінавачванне мае доўгую гісторыю, а бярэцца яно, як і ўсе падобныя міфы, з татальнага няведання. Жыдоўская рэлігія мае вельмі дакладныя прынцыпы адносна кашэрнасці страваў. (...) Жыдам абсалютна забараняецца есці свініну (тлустае мяса, якое лёгка і хутка псуецца), а таксама кроў, найлепшая пажыва ўсялякіх мікробаў. (...) Тора тлумачыць гэтыя забароны рэлігійнымі меркаваннямі і жыды трымаюцца іх па сёння, нягледзячы на прагрэс тэхнікі і навукі — у іх за гэтымі забаронамі стаіць аўтарытэт Бога. Таму ніводзін прававерны жыд не кране нічога, што змяшчае кроў (напрыклад, папулярную ў нас крывянку), мяса мусіць быць адмыслова прыгатаванае, каб з яго выцякла ўся кроў, а пасуды для раслінных, малочных і мясных страў павінны быць асобныя. Ці ўяўляеце сабе ў гэтым кантэксце, як абсурдныя абвінавачанні пра дадаванне ў мацу хрысціянскай крыві? Ніводзін жыд такой мацы не з’еў бы!»

У Орлі такога міфа ў хрысціян не было. У расказах дзясяткаў жыхароў такая тэма ніколі не паяўлялася, а пытаныя на гэты конт толькі ўсміхаліся, называючы гэта выдумкай. Усё ж такі кожны з маіх размоўцаў аб ім чуў, (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF