Ніва № 11 (3383), 14 сакавіка 2021 г.

«Ніва» і чарговае пакаленне

Уршуля ШУБЗДА

За апошнія 65 гадоў у нашай рэдакцыі працавала шмат цудоўных людзей. Яны ўважліва назіралі за светам, каментавалі падзеі і дзяліліся беларускім словам у паўсядзённым жыцці. Пазней усё гэта знайшло адлюстраванне на старонках нашага штотыднёвіка. Так ёсць і сёння.

У свеце хуткіх перамен магчыма нам патрэбная пастаянная кропка. „Ніва” застаецца сталай у рэальнасці, якая змяняецца вакол нас. Безупынна ад пачатку „Ніва” служыць развіццю мовы і роднай культуры, а таксама інтэграцыі беларускага асяроддзя на Падляшшы. Хаця сёння маем шэраг больш прывабных часопісаў, здаецца, што не ў гэтым заключаецца сутнасць тыднёвіка, які ў некаторых хатах чытаецца з пакалення ў пакаленне.

— „Ніва” з’яўляецца самай галоўнай газетай усіх беларусаў Падляшша, — лічыць Грыша Карповіч, сын вядомага музыкі і беларускага дзеяча Янкі Карповіча. — Яе найвялікшай каштоўнасцю лічу тое, што яна ў адрозненні ад беларускай прэсы, якая выдаецца ў самой Беларусі, поўнасцю аб’ектыўная, не падлягае цэнзуры і ставіць справы беларусаў такімі, якімі яны і ёсць, і гэтым працягвае ідэалы першай газеты „Наша Ніва”. У сучаснай палітычнай сітуацыі яна падтрымлівае ўсіх беларусаў, якія хочуць свабоды слова і незалежнай Беларусі. А таксама яднае людзей і нанова ставіць пытанне: хто такі беларус? Для мяне як чытача вельмі прыемна чытаць газету на роднай мове маіх бацькоў і дзядоў, у кожным выданні знаходжу цікавыя артыкулы, якія адносяцца да (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF