Ніва № 11 (3383), 14 сакавіка 2021 г.

Злы міліцыянт, добры міліцыянт

Міхась АНДРАСЮК

Напрыканцы лютага Аляксандр Лукашэнка адмовіўся ад пасады прэзідэнта. Рэспублікі Беларусь? Не, якраз гэтую прэзідэнтуру, прайграўшы выбары, захапіў дубінкамі сілавікоў і трымае за сабой каторы ўжо месяц. Трымае, бо любімую пасаду не аддаюць. А вось пасада прэзідэнта Нацыянальнага Алімпійскага Камітэта мабыць менш любімая, дык і перадаў яе старэйшаму сыну Віктару. Пры нагодзе даў абяцанне, што пад новым кіраўніцтвам „крадзяжу, карупцыі, нямэтавага выкарыстання грошай не будзе”. А яшчэ і запэўніў — каторы ўжо раз: „ніводнае маё дзіця прэзідэнтам у Беларусі не будзе пасля мяне”. Канешне, абяцанням Аляксандра Лукашэнкі можна даць веру. Бо хто ведае сваіх сыноў лепш за бацьку? Канешне, іранізую. Аляксандр Лукашэнка можа сказаць што заўгодна, як кажуць у народзе — а хто ж багатаму забароніць?

У сувязі з новым заняткам Віктар Лукашэнка быў звольнены з пасады памочніка прэзідэнта па нацыянальнай бяспецы і атрымаў пагоны генерал-маёра запасу. А па Мінску разышліся чуткі, што Віктар трапіў у няласку. Чаму ж пакрыўдзіўся бацька на старэйшага сына? Таму, што той яшчэ ў жніўні 2020 года нібыта выступіў за перамовы, а не за крывавы разгон пратэстоўцаў.

У гэтым месцы мне прыгадваецца далёкая-далёкая маладосць, калі першы раз у жыцці апынуўся я перад следчымі міліцыянтамі. У якасці падазронага апынуўся. На пачатак зайшоў у камеру міліцыянт жорсткі, злы. Панаракаў, які ён галодны, дома чакае вячэра, а (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF