Ніва № 11 (3383), 14 сакавіка 2021 г.

Вясна прыйшла

Віктар САЗОНАЎ

Ну вось і вясна прыйшла! Можа і банальна пачынаць фельетон з такіх слоў, але не гэтым разам, і не для сённяшняй Беларусі. Тут вясну чакалі як ніколі раней. Чакалі яе ўсе — хтосьці з надзеяй, хтосьці са страхам, нехта з насцярогай, з трывогай, з упэўненасцю, з рашучасцю... З рознымі эмоцыямі, але чакалі ўсе. Перыяд зімовага пераасэнсавання таго, што адбылося летам і восенню мінулага года закончыўся. Прыйшоў час высноў і іх увасаблення ў рэальнасць.

Высновы, да якіх прыйшло беларускае грамадства ў гэты перыяд, неўзабаве стануць дастаткова зразумелымі і набудуць лагічна акрэсленыя контуры. Яны ўжо абсалютна ясныя па большасці лёсаносных пытанняў. Ясныя мэты і задачы абодвух бакоў, і пратэснай вуліцы, і ўлады. Улада ад пачатку зрабіла стаўку толькі на сілавы варыянт, і маючы зімовую перадышку ад гіпермасавай у нядаўнім актыўнасці вуліцы толькі ўзмацніла яго, той сілавы варыянт. Па пошук гістарычных аналогій такіх дзеянняў далёка хадзіць не трэба, іх і ў нядаўнім мінулым, і ў даўніне — дастаткова, і аж занадта. Таму ёсць абсалютна зразумелым і тое, да чаго такія дзеянні прывядуць у гістарычнай перспектыве.

Найбольш размытым, на маю думку, пакуль што застаецца пошук гістарычных аналагаў у стратэгіі мірнага пратэснага руху беларусаў. Увесь свет з захапленнем і здзіўленнем назіраў, як статысячныя натоўпы пратэстоўцаў пасля сваіх акцый не пакідалі не тое што нейкіх разбурэнняў, але нават акуркаў. Таму, нібыта, (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF