Ніва № 11 (3383), 14 сакавіка 2021 г.

Гайнаўскі ліцэй з поспехамі

Аляксей МАРОЗ

Вучні ІІ Агульнаадукацыйнага ліцэя з дадатковым навучаннем беларускай мовы ў Гайнаўцы ў мінулым дабіваліся выдатных поспехаў у адукацыі і належным чынам была ацэнена іх актыўнасць у галіне мастацтва. Белліцэісты станавіліся фіналістамі і лаўрэатамі агульнапольскіх прадметных алімпіяд і выдатна спраўляліся з матуральнымі экзаменамі. Калі нядаўна былі абвешчаны вынікі рэйтынгу, арганізаванага для ліцэяў і тэхнікумаў часопісам «Перспектывы» на аснове вынікаў папярэдняга школьнага года, аказалася, што Гайнаўскі белліцэй дабіўся вялікіх поспехаў.

— Наша школа сярод іншых агульнаадукацыйных ліцэяў традыцыйна знаходзіцца вельмі высока на спіску рэйтынгу, арганізаванага часопісам «Перспектывы». Тры гады запар наш белліцэй у гэтым рэйтынгу атрымліваў сярэбраны шчыт, а ў гэтым годзе — бронзавы шчыт, што сведчыць аб высокім узроўні навучання ў нашай школе. Адсотак вучняў, якія здалі матуральныя экзамены, у нашым белліцэі нашмат вышэйшы за сярэдні паказчык у Гайнаўскім павеце, нашым ваяводстве і ва ўсёй краіне. Гэты год быў вельмі паспяховым у алімпійскім рэйтынгу, дзе наш белліцэй заняў 18 месца ў краіне і 2 месца ў Падляшскім ваяводстве. Чатырнаццаць вучняў нашага белліцэя сталі фіналістамі Алімпіяды па беларускай мове, адзін — Алімпіяды праваслаўных рэлігійных ведаў. Нашы вучні сталі фіналістамі алімпіяд экалагічных ведаў ды ведаў аб харчах і харчаванні. Гэта вялікі поспех нашых вучняў і настаўнікаў, (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF