Ніва № 10 (3382), 07 сакавіка 2021 г.

З удзячнасцю і паклонам

Тамара ЛАЎРАНЧУК

Стаўшы ў 55 год пенсіянеркай, я ўжо 22 гады „адпачываю” — займаюся хатнімі справамі, сустракаюся час ад часу з сяброўкамі, лістуюся з аднакурсніцамі, што жывуць у Мінску і іншых гарадах, занатоўваю свае назіранні і ствараю рэцэпты розных страў і нарыхтовак. А яшчэ — з задавальненнем калекцыянірую паштоўкі, што прыходзяць на мой адрас з розных куткоў свету.

Геаграфія месцаў, дзе пабывалі мае ўнучкі, захапляе не на жарт: Румынія, Балгарыя, Германія, Францыя, Грэцыя, Італія, Ізраіль, Іспанія, Партугалія, Марока, Бельгія, Галандыя... Польшчу праехалі ўздоўж і ўпоперак. Беларусь — таксама. З Таліна дабіраліся ў Швецыю і Фінляндыю на васьміпалубным пароме. Найбольшае захапленне ў іх заўсёды выклікаюць падарожжы з мамай на машыне. За тыдзень — 4 тысячы кіламетраў! Незабыўныя ўражанні ад наведвання адмысловых месцаў застаюцца ў памяці на ўсё жыццё, а ў мяне адусюль — паштоўкі з падрабязнымі апісаннямі і тлумачэннямі. Прыемна і радасна на душы, што дзеці пазнаюць свет (шмат разоў падарожнічалі па Крыме, аб’ездзілі Прыбалтыку, з задавальненнем праводзяць вольны ад работы час, адпачываючы на беразе возера, што побач з Літвой).

Віншавальныя ж паштоўкі складваю ў асобныя канверты, падпісаныя імёнамі адрасуючых. Час ад часу пераглядаю, перачытваю і ўзгадваю моманты, праведзеныя з дарагімі сэрцу людзьмі. Уражанне такое, быццам пагаварыла з імі. І настрой адразу мяняецца на пазітыўны і хочацца пазваніць і (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF