Ніва № 10 (3382), 07 сакавіка 2021 г.

Авечка фашыстка

Ганны КАНДРАЦЮК

Звоніць тэлефон. Гэта дабіваецца Нюта, ёй хочацца пагаварыць:

— Што чуваць, што добрага? — пытае.

— Жыву, змагаюся.

Кажу, што бабуля маёй сяброўкі Элі (яны далёкія сваякі з Нютай), выйшла на пошту, пакаўзнулася, паламала руку і ляжыць у шпіталі. І зараз сям’я дрыжыць, не спіць па начах, бо нават калі косці зложаць і забінтуюць, каранавірус надта страшны. У шпіталі ўсяляк бывае. Бабка адмовілася раней прыняць вакцыну, праігнаравала пагрозу, быццам гэта яе не датычыла. Калі дзеці і ўнукі намаўлялі і прыціскалі, яна па-геройску адбівалася: Дакуль мне старой жыці, пара саступіць месца маладым! А зараз стогне і плача, просіць, каб ёй зрабілі прышчэпку. Баіцца, што ў мяшку, без жалобнікаў і паніхіды ў зямлю закапаюць. Вось, такія нецікавыя навіны...

— Хай памірае, аднаго дурня менш будзе на свеце, — быццам сякерай у вочы кідае ў адказ Нюта.

— Ну, ведаеш! — абураюся. — Навошта так брутальна...

— А ў мяне большая брутальнасць, — адбівае Нюта. — Авечка здурэла, як фашыстка сябе паводзіць.

— О-го!

— Столькі жыву, а не бачыла, каб жывёла сябе паводзіла як людзі, — пачынае Нюта.

— А што, яна чалавечым голасам прамовіла, — дражнюся, хоць ведаю, што Нюта можа бразнуць трубкай, — ці іншы фокус табе ўпарола?

— Сціхні ты лепш і паслухай!

— Ну, добра, гавары.

— Гэта было пад канец снежня. Спачатку акацілася маладая авечка. Блізняткі прывяла, (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF