Ніва № 10 (3382), 07 сакавіка 2021 г.

Вершаўчытальня Андрэя СЦЕПАНЮКА (ч. 8). Белая дырыжорская палачка

Андрэй СЦЕПАНЮК

Рэвалюцыя мае выгляд жанчыны, беларуская рэвалюцыя. Сотні гэтага тыпу сказаў можна было прачытаць у публікатарах ва ўсім свеце. Жанчыны перамаглі страх і заявілі, што яны хочуць быць фарпостам новай беларускай дзяржавы, у якой адшукае сваё месца кожны сумленны чалавек. А хто ж як не жанчына, стваральніца новага чалавечага жыцця, мае права выказаць такія словы. Не першы гэта выпадак у гісторыі, калі той, хто здавалася б слабейшы, выступае супраць таго, хто прынамсі ў знешнім выглядзе явіцца мацнейшым і непераможным. Таму давайце сёння паслухаем і паддамося жаночаму слову з верай і марай аб вечнай перамозе дабра над злом.

„Калі цябе, мілы, краіна пакліча

за родны змагацца парог,

то суму ня будзе ў мяне на абліччы,

ні страху ня будзе ў грудзёх.

Дзявочае сэрца ў хвіліне так важнай

ніколі тады ня ўздрыгне,

а буду ня менш за цябе я адважнай,

каб сілы дадаці табе.

Бо сэрца дзяўчыны пад кужалем тонкім,

як і сэрцы найлепшых сыноў,

гарыць то ж каханьнем да роднай старонкі

і спадчыны нашых дзядоў.

Ты пойдзеш у бой, а я плуг пакірую,

каня накармлю, напаю.

І так абаронім, засеем, збудуем

Беларусь дарагую сваю.

Бо гэтак, як стрэльбы і кулі як звонкай,

як сіняе сталі ляза,

заўсёды патрэба для нашай старонкі

адважных хлапцоў і (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF