Ніва № 10 (3382), 07 сакавіка 2021 г.

Беларуская Беласточчына ў жыцці і творчасці Алега Лойкі (ч.І)

Сяргей ЧЫГРЫН

Доктар філалагічных навук, прафесар, член-карэспандэнт Нацыянальнай Акадэміі Навук Рэспублікі Беларусь, паэт, празаік, публіцыст, літаратуразнавец і перакладчык Алег Лойка (1931-2008) любіў Польшчу. Аднойчы я спытаў у яго пра паэзію і паэтаў: „У якой краіне самыя моцныя паэты і паэзія?”. Не вагаючыся, ён адказаў: „Польская паэзія самая моцная ў свеце. А на другім месцы — наша беларуская”. Я быў здзіўлены такім адказам. Але гэта казаў доктар філалагічных навук, чалавек, які ўсё жыццё займаўся літаратурай. І я мусіў з ім пагадзіцца.

Алег Лойка перакладаў з французскай, нямецкай і польскай моў. Ім перакладзена шмат літаратурных твораў і з іншых моў свету. Але лёгка і з вялікім задавальненнем і асалодай ён перакладаў вершы польскіх паэтаў на беларускую мову. У 2003 годзе перакладчык выдаў анталогію польскай паэзіі ХХ стагоддзя ў двух тамах „Напярэймы: ад Буга да Варты”. Двухтомная анталогія польскай паэзіі ХХ стагоддзя ў перакладзе Алега Лойкі на беларускую мову выйшла ўпершыню, як і ўпершыню ў Беларусі ў ёй надрукавана больш за 180 аўтараў, творчасць якіх ярка выявіла асаблівасці эстэтычных пошукаў польскай паэзіі мінулага стагоддзя. Дзве кнігі разам налічваюць 740 старонак польскай паэзіі па-беларуску, пачынаючы ад Цыпрыяна Каміля Норвіда (1821-1883) і завяршаючы Марцінам Галасям (1968 г. нар.). Сам перакладчык у сваёй прадмове да гэтага двухтомніка сказаў, што (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF