Ніва № 10 (3382), 07 сакавіка 2021 г.

Сіла дабрачыннасці

Уршуля ШУБЗДА

У сучасны час, калі ўсе становяцца больш эгацэнтрычнымі, можам адчуваць здзіўленне, калі хтосьці выпадкова працягне нам руку. Але як мы адчуваем сябе менавіта тады? Цудоўна! Ці не праўда? Нават калі мы былі сканцэнтраваны на сабе, добрая навіна заключаецца ў тым, што можам навучыцца весці больш бескарыслівы лад жыцця, і самае лепшае — мы можам пачаць зараз.

Набліжаецца тэрмін разліку падатку ПІТ, таму варта памятаць пра магчымасць пераводу яго часткі на дабрачынную мэту. Гэтая форма дапамогі ніяк не памяншае нашага кашалька, таму што сума адбіраецца з адведзеных у казну падаткаў і дзякуючы гэтаму мы можам адчуць сябе лепш, дапамагаючы іншым.

Армія ўсмешлівых снегавікоў

Часам варта разглянуцца навокал, каб сярод блізкіх ці далейшых сяброў знайсці людзей, якім патрэбна дапамога. Нават калі мы не заўважаем такіх людзей вакол сябе, можам у інтэрнэце ўсяго за некалькі хвілін не выходзячы з дому знайсці інфармацыю пра дабрачынныя фонды. Эпідэміялагічная сітуацыя, на шчасце, ужо дазваляе на праводжанне акцый, якія маюць таксама інтэграваць людзей, што зараз ізноў вельмі патрэбнае — перш за ўсё для нас саміх. Пасля месяцаў прабывання дома, супольныя акцыі на адкрытым паветры гучаць вельмі прывабна. Снегавы выклік аб’яднаў людзей у супольнай справе — у Карыціне прайшла акцыя „Тысяча снегавікоў для Бартуся”. Бартэк — двухгадовы хлопчык, які мае сур’ёзную загану сэрца, і для таго, каб жыць, яму неабходна (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF