Ніва № 10 (3382), 07 сакавіка 2021 г.

«Вечная памяць» у гонар ахвяр атрада «Бурага»

Аляксей МАРОЗ

Праваслаўныя беларусы Беласточчыны разам са святарамі сёлета на зломе студзеня і лютага маліліся ў Залешанах, Бельску-Падляшскім, Браньску, Занях і Шпаках да святых мучанікаў Падляшскіх, забітых у пачатку 1946 года атрадам Нацыянальнага вайсковага задзіночання, якім камандаваў капітан Рамуальд Райс «Буры». Вернікі прасілі ў нашых святых мучанікаў дапамогі ў хваробах і іншых жыццёвых выпрабаваннях. Аднак перш за ўсё ўшаноўвалі іх памяць, наведваючы месцы іх гібелі і цяперашняга пахавання. Малітвы ў Браньску ўзначаліў архіепіскап Бельскі Грыгорый, які таксама маліўся каля магіл святых мучанікаў у Занях і Шпаках. Свята ў гонар святых мучанікаў Падляшскіх устаноўлена на апошнюю суботу ліпеня і галоўныя святкаванні ў гэты дзень штогод будуць адбывацца ў Праваслаўным жаночым манастыры святой велікамучаніцы Кацярыны ў Залешанах. Там атрадам Бурага ў пачатку 1946 года былі забіты 16 жыхароў сяла, сярод якіх былі дзеткі і жанчыны, а вёска амаль цалкам была спалена. Малітвы мелі асабліва вялікае значэнне ў Гайнаўцы, дзе 27 лютага гэтага года ў рамках сустрэчы «Вечная памяць» у цэнтры горада адбылося ўшанаванне памяці каля васьмідзесяці мірных жыхароў, забітых атрадам «Бурага», сярод якіх былі дзеткі і жанчыны. Пазней гайнавяне маліліся ў царкве Нараджэння святога Іаана Хрысціцеля ў Гайнаўцы да святых мучанікаў Холмскай і Падляшскай зямлі.

Сабор епіскапаў Польскай Аўтакефальнай Праваслаўнай (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF