Ніва № 10 (3382), 07 сакавіка 2021 г.

«Ніва» роднага краю

Яўген ВАПА

Як не глядзі, роднай «Ніве» ўжо 65 гадоў. Пішу гэты фельетон пад уздзеяннем роздумаў, якія няўхільна прыходзяць пры такіх дастойных юбілеях. Тут аднак гаворка не пра юбілейнае вымярэнне аднаго чалавека, але бесперапыннае запісванне перш за ўсё лёсу беларускай нацыянальнай супольнасці, пражываючай паміж Бугам, Нарвай, Бобрай, супольнасці разнароднай у сваіх моўных гаворках і рэлігійных веравызнаннях. Многім хацелася ў мінулым, але і зараз хапае такіх нядобразычліўцаў, якія хацелі б нас бачыць раз’яднанай этнаграфічнай, безнацыянальнай групай тутэйшага пражывання, але без роду і племені. Выпала нам жыць стагоддзямі на памежжы дзяржаў, на ўскраінах імперый, сутыку веравызнанняў і цывілізацыйных падзелаў. Адным словам, у такім месцы, дзе палітычныя супрацьлегласці і канфлікты з такой геапалітычнай расцяжкі проста прыпісаны нашаму месцу. Жорсткасць гісторыі тут упісана ў прастору і час як неад’емная лёсаскладанасць мясцовых жыхароў. Пачуццё быць беларусамі на сваёй зямлі пры палітычна-культурнай паланізацыі і русіфікацыі сваіх эліт у моўна-этнаграфічным плане захавалася ў сялянскай прасторы і яе народнай культуры. Але і яна, цягам усяго дваццатага стагоддзя трапіла пад прыцэл дзяржаў і ідэалогій, якія спрыялі яе хутчэйшаму адміранню, чымсьці рэальнаму захаванню. Палітычнае, ваеннае, культурнае змаганне і вынішчэнне беларускага народа і яго духу самастойнага існавання і думання, на жаль, неад’емная частка гісторыі мінулага (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF