Ніва № 10 (3382), 07 сакавіка 2021 г.

„Ніва” і яе плён

Уладзімір ХІЛЬМАНОВІЧ

Здаецца, яшчэ зусім нядаўна святкавалі 50 гадоў „Нівы”, потым 60. Але час бяжыць занадта імкліва. І вось ужо ў гэтыя веснавыя дні газета адзначае 65 — век сапраўднай сталасці, мудрасці, век разважлівасці і багатага назапашанага досведу. Напэўна патрэбна звярнуцца да гісторыкаў беларускага перыядычнага друку, каб яны далі адмысловую даведку, якія беларускія газеты выходзілі цягам больш шасцідзесяці гадоў. Перакананы, што такіх будзе зусім няшмат. А калі казаць пра выданні за межамі цяперашняй Рэспублікі Беларусь, то беластоцкая „Ніва”, якая пачала выдавацца ў далёкім 1956 годзе, напэўна не будзе мець сабе роўных.

Праўда, час зараз такі, што папяровыя выданні хутка знікаюць з шапікаў грамадскага распаўсюду і звычайных паштовых скрынак падпісчыкаў. Жывем у электронна-лічбавую эпоху, у век імклівага тэмпу. Тэхнічны прагрэс паскарае атрыманне інфармацыі, але пры тым, асабліва для старэйшага пакалення, якое дзесяцігоддзямі прывыкла чытаць папяровыя газеты і кнігі, нешта незваротна і прыкра губляецца. Канешне, шкада, што праз пару гадоў газет у звычайным для нас фармаце напэўна зусім не стане. Але тут нічога не зробіш — цяпер важна захавацца ў інтэрнэце і жыць далей, захоўваць свайго чытача і ўплываць на маладое пакаленне. Радаваць надалей прыхільнікаў „Нівы” цікавымі і новымі матэрыяламі. Дай Бог, каб так і было.

Адметна, што на бягучы год прыпадае досыць вялікі шэраг круглых і юбілейных угодкаў выдатных (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF