Ніва № 10 (3382), 07 сакавіка 2021 г.

Спелай «Ніве» — 65

Міра ЛУКША

Калі пачаў нас Валкавыцкі ў 55 годзе збіраць,

з надзеяй і натхненнем пра будучыню дбаць,

ён ад Крынак, Орлі, Вулькі, і з Белавеж сабраў раць,

па характары падляшскіх беларусаў з сорак пяць,

і не толькі беларусаў, у Жоржа быў выдатны нюх,

на’т машыністка ў «Ніве» ў мове беглая за двух.

Ён жа ўседлівы, уедлівы і дабрызны ж чалавек,

нівы роднае араты, пачын яго не на век,

з вокам шырока адкрытым у нашы пушчы і да зор,

сціплы «літаратурны ён работнік», а ўсё ж закапёр.

За «Зубрыцкім», «Лесуном», «Ювэ» скрываў свой твар,

працаваўшы з калектывам, памылкі іхні выпраўляў.

Хаця выходзіла нам «Ніва» як тыднёвік у «Эрэсву»,

у партыйным выдавецтве, пад цэнзурай наяву,

як усе меншасныя выданні была ў Польшчы пад апекай МУС,

«Ніва» ехала пад Парыж, а Гедройца «Культура» — у Беласток,

проста на завалены рысункамі і рукапісамі галоўнага стол.

Усе дарогі вялі ў «Ніву» са свету ўсяго,

Як і ў яе старэйшую сястру «Нашу Ніву»

пісалі з розных бакоў і з даўніх гадоў.

І з Сібіры ліст прыносіў проста ў «Ніву» лістанош,

адрас толькі: «Зорка», Польшча», а дайшоў да нас наўпрост.

Ах, лістоў тых колькі, допісаў — на шафы дзве

(і ў Георгія таксама дома) — мэблі вось і не стае,

бо мяняўшы адрас «Нівы» валаклі мы той архіў,

ужо новае пакаленне — (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF