Ніва № 09 (3381), 28 лютага 2021 г.

Кніга пра Рыгораўцы

Аляксандр ВЯРБІЦКІ

Гісторыяй цікаўлюся ўжо 20 гадоў: генеалогіяй, гісторыяй, маю сабраны ўсе парафіяльныя метрыкі, і з суседніх парафій, аб людзях, і то іх многа. Шэсць гадоў вяду старонку ў інтэрнэце пра Рыгораўцы, заўсёды ў пятніцу рана пішу такі гістарычны фельетон. Зацікаўлены гэтым звыш тысячы людзей, яе чытаюць — гэта на цэлы свет, і ў Аўстраліі, і Аргенціна, і Рэспубліка Паўднёвай Афрыкі, Башкірыя, многа ёсць. А кніжка... Як спадарства Жаброўскія сталі тут рабіць, як солтысы, яны ўжо з 15 гадоў жывуць у Рыгораўцах, ініцыятыўныя, то я запрапанаваў рабіць такія з людзьмі сустрэчы, пагаварыць. І мы сталі рабіць такія гістарычныя спатканні — прасілі Дарафея Фіёніка, рабілі ў Рыгораўцах дажынкі. І з Даркам Фіёнікам дагаварыліся, бо ён выдае такі цыкл пра навакольныя вёскі; выдаў ужо шэсць. У мяне было шмат матэрыялу і я яму запрапанаваў, што можа напішам пра Рыгораўцы. І так выйшла сёмая кніжка пра Рыгораўцы. Крышку мы разыходзіліся ў рэдакцыйных меркаваннях, бо я не хацеў каб была гэта кніжка толькі гістарычная, з самімі датамі. Тут ёсць і крыху літаратуры, і крыху парапсіхалогіі, некалькі апавяданняў, ёсць апавяданні гаворкаю. І так атрымалася. Рыхтавалі яе да друку ў канцы года і яшчэ можна было б нейкія факты праверыць у архівах, падпытаць людзей, але такі маем час, што ходзім у масках і нельга было распытаць. І зрабілі, як зрабілі. І не магу сказаць, што дзесь там не паявяцца нейкія недакладнасці, можа нешта не (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF