Ніва № 09 (3381), 28 лютага 2021 г.

У каханні пра подласць не гавораць (ч.3)

Ганна КАНДРАЦЮК

Ніна ніколі не спазнала падрабязнасцей са шчэцінскага перыяду жыцця бацькі. Можа калі б жыў дзядзька Сашка, яна распытала б пра Інгу, пра Грэту, пра Гайке. Можа не дарма находзяць яе здагадкі і смутак, з якім не ўмее справіцца. Лякарствы і вынаходствы тут ні пры чым. Няма такога лякарства на свеце, каб аблегчыць несвядомую крыўду. Цяжка насіць у касцях траўму пакрыўджанай маці і бабулі з сумным позіркам. Яно, сямейнае гора, часам вылазіць наверх і душыць за горла. Як зараз, калі на зямлі жніво збірае каранавірусная зараза і ёй па начах не спіцца, здагадкі і падазронасць джаляць мазгі і цела.

Пра няслаўны пабег бацькі Ніна даведалася мімаходзь. Маці нехаця прагаварылася. Хіба ўспамінала тую чорную карову. Два месяцы да яе нараджэння дзед Міхал, які жыў на хутары непадалёк іх вёскі, прывёў на панадворак карову. Даступную, хоць з напорыстымі рагамі. Відаць, ён саромеўся за ўчынак сына. У вёсцы нічога не схаваеш — гэта табе не Шчэцін і не Вроцлаў. Маці не хацела яго ласкі, спачатку выгнала жывёлу на вуліцу, але яна вярнулася, не хацела сысці з панадворка. Рагаты падарунак шмат у чым дапамог, прымусіў выводзіць сябе на папас. Навокал вясна, птушкі спяваюць, ветрык расліны калыша. Зямля дыхае, да жыцця натхняе. Мама набрала сілы і ўпэўненасці пры карове. Яшчэ і свае крыўды, як нейкай тэрапеўтцы, жывёліне расказала. Бацька абяцаў вярнуцца пасля двух тыдняў. Дзе ён падзеўся? Чаму не падае (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF