Ніва № 09 (3381), 28 лютага 2021 г.

Успаміны дзяцінства (ч. 31)

Мікалай ПАНФІЛЮК

Чаму я распісаўся пра Ванюшку? А таму, што ніхто з нас падобна не напісаў і ніхто пра гэта не падумаў; а хай ведаюць і тое, што чалавечы лёс, яго духовыя і маральныя пачуцці, думкі рэзка могуць змяніцца мо нават на 180 градусаў, ці нешта падобнае. І наша жыццё не выслана ружамі, ці каляровымі і пахучымі кветкамі, ці мы гэтага хочам, ці не хочам, і натуру чалавека яшчэ ніхто не разгадаў. І мой герой, гэта не той, які ў шматтыражнай кніжцы крычыць: «За Сталіна, за радзіму, ура!» проста пад кулямётным агнём. І бацька народаў коратка падзякуе яму: «Последний дурак!» Мой герой, ці не герой, гэта рэальна жывы чалавек, трохі смешны, забаўны, часта хвалько, і мы часта самі сябе прыпамінаем такімі і страшна, калі ў гэтым ёсць нейкая часціна здрады і цень нават нейкай малейшай помсты. І добра, і то вельмі добра; калі з духовай цемры і не толькі ўцякаем адтуль і пераступаем гэты аграмадны «парог» і ўступаем праз новы «парог» у новы пакой поўны святла і надзеі, а той «стары» нават сорамна ўспамінаць.

Я не ўмею пісаць па-філасофску і таму спынюся на вышэйуспомненай развазе. Аднак хачу сказаць тое, што напісаў і пішу — гэта рэальныя асобы і свайго роду героі, хаця яны і мо маленькія, як тая кропля вады ў моры. Я іх не выдумаў і большасць з іх ужо адышла ў нябыт — у царства вечнага маўчання, а хутчэй у гэту даліну. А там крыецца вялікая таямніца і мы вельмі мала ведаем яе. І мо гэта і лепш. Бо невыносна было б (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF