Ніва № 09 (3381), 28 лютага 2021 г.

Козыры Бельскага белліцэя

Аляксей МАРОЗ

Вядомымі сталі вынікі рэйтынгу ліцэяў і тэхнікумаў, арганізаванага часопісам «Перспектывы» на аснове вынікаў з папярэдняга школьнага года. II Агульнаадукацыйны ліцэй з беларускай мовай навучання імя Браніслава Тарашкевіча ў БельскуПадляшскім заняў у ім першае месца ў Бельскім павеце і дванаццатае месца ў Падляшскім ваяводстве. Аб месцы вырашалі вынікі матуральнага экзамену з дадатковых прадметаў (45%), вынікі матуральнага экзамену з абавязковых прадметаў (30%) і поспехі вучняў у прадметных алімпіядах (25%). У алімпійскім падрэйтынгу Бельскі белліцэй заняў трэцяе месца ў нашым ваяводстве і трыццаць першае месца ў Польшчы. У выніку белліцэй захаваў адзнаку «Сярэбраная школа» на 2021 год.

— На добрыя месцы нашага белліцэя ў рэйтынгу штомесячніка «Перспектывы» ў галоўным паўплывалі вынікі матуральных экзаменаў. Аказалася, што ёсць нядрэнна, паколькі занялі мы 12 месца ў Падляшскім ваяводстве сярод ліцэяў, а ў мінулым годзе былі мы на 14 месцы. Гэта добры паказчык, які пацвярджае добрыя вынікі з матуральных экзаменаў і поспехі нашых белліцэістаў у алімпіядах ад многіх гадоў. Аб гэтым сведчаць 3 месца ў нашым ваяводстве і 31 месца ў Польшчы белліцэя ў алімпійскім падрэйтынгу, — сказаў дырэктар Бельскага белліцэя Андрэй Сцепанюк.

Вельмі добрыя вынікі спрычыняліся да большага зацікаўлення выпускнікоў пачатковых школ Бельскага павета вучобай у белліцэі. Аднак з гэтым зараз ёсць па-рознаму.

— (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF