Ніва № 09 (3381), 28 лютага 2021 г.
Снег не толькі цешыцьМіхал МІНЦЭВІЧУ студзені 2009 года, калі зімы амаль не было, правёў я размову з пакойным ужо Мікалаем БАГАЦЭВІЧАМ (1926-2019) з Орлі. — Калісь зімы былі марозныя... — Былі «за паляка», пры санацыі. Снегу было вельмі многа, а хаткі былі малыя, саломай крытыя. У нас за стадолай снегу было столькі, што мы, хлапчукі, улазілі на стадолу з саначкамі і адтуль з’язджалі. У Другую сусветную вайну зіма была такая строгая, што садовыя дрэвы ад марозу патрэскаліся. Тады немец быў пад Масквой. Тут было каля сарака градусаў марозу, і снегу было многа. Як Сталін памёр у сакавіку 1953 года, то мы тады акурат дровы з пушчы санямі вазілі. То званілі ва ўсіх цэрквах. І мы пытаем: «Што такое сталася?» «Сталін умэр», адказваюць. То радаваліся як халера! Клімат памяняўся. Сёння снегу няма. Калісь самаходаў не было, ездзілі санкамі, яшчэ ў сакавіку. Калісь зайцоў было поўна, курапатак, а цяпер няма. То тое апырскванне ўсё нарабіла. І ракаў няма, і рыбы няма, і пчолы гінуць... * * * У студзені, пасля каталіцкага Ражджаства ў Орлі пачаў сыпаць снег, аж зрабілася белая зіма. Гмінная самаходная касілка па некалькі разоў у дзень расчышчала тратуары. Людзі сядзелі па хатах, не мусілі адснежваць. У спажывецкіх крамах, аптэцы — мізэрны рух людзей. Усе ў масачках на тварах — каранавірус! Пандэмія скараціла і так кволыя ўзаемаадносіны людзей. Пасля 20 студзеня, як штогод у нас — час на калядаванне (...) |