Ніва № 09 (3381), 28 лютага 2021 г.

Вершаўчытальня Андрэя СЦЕПАНЮКА (7). Скрыпка пакрытая інеем

Андрэй СЦЕПАНЮК

Засыпала. А да таго яшчэ замарозіла. Пералом студзеня і лютага ўпершыню ад многіх гадоў нагадвае сапраўдную зіму ў сваім белым каларыце. На вялікі жаль іскрынкі снегу, якія так шалёна разгарнуліся па ўсіх куточках, не ў змозе вызваліць сваіх закрытых як у турме аднайменнікаў у вачах змучаных сваім жыццёвым вандраваннем людзей. А да таго яшчэ даўжыня начной цемры, якая надзвычай марудна апускае свае моцна замацаванае становішча. Няхай затым пакуль што, цешацца псіхолагі і псіхіятры, да якіх цягнуць калоны загубленых вандроўнікаў, а таксама прыхільнікі сямейнай палітыкі, дык, як гаворыць досвед, цёмнай ночкай найчасцей паўстаюць новыя пакаленні.

„Мороз и солнце — день чудесный!

А. С. Пушкин

Ізноў надвор’е супраць нас.

Я з шуфлем у руках загіну!

Зіма ударыла ў адказ

На фанабэрлівыя кпіны...

Падворак за паўсутак... знік!

Вяду ва ўсе бакі траншэі.

Завея з’ела сакавік.

Мароз і сонца — без надзеі!

Магутна, жудасна мяло!

Шпурляла хвалі снегу поле!

...Заўзята лаецца сяло

І прабівае шлях да волі...”

Ігар Канановіч, Мароз і сонца

* * *

Гэты абзац не абыдзецца без цэнзуры маёй жонкі, якой бацькі прысвоілі прыгожае лацінскае імя — Валянціна. Аднак ад некалькіх гадоў у палове лютага прыхільнікі амерыканізацыі нашага жыцця стараюцца закідаць нас (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF