Ніва № 09 (3381), 28 лютага 2021 г.

Чыгуначная Пагоня

Яўген ВАПА

У папярэднім нумары тыднёвіка апісаў я крыху ўражанняў ад свайго гістарычнага падарожжа цягніком па маршруце Беласток — Гайнаўка — Седльцы пасля звыш дваццацігадовага перапынку чыгуначнай камунікацыі на гэтым шляху. Падарожжа звыш трохтыднёвай даўніны выпала на першую сур’ёзную атаку зімы ў гэтым годзе. Як аказалася, кароценькі цягнічок, якім мне са здзіўленнем прыйшлося ехаць, быў вынікам аварыі другой часткі цягніка, пацярпелай ад... зімовага надвор’я. От табе і маеш! Некалькі дзён марозу і снегападу, і сучасныя развязкі не спрацавалі пры выкліках надвор’я ў канцы нармальных для гэтай часткі свету. Дапаўняючы, што яшчэ тады здарылася ў час мінулай вандроўкі, то на здзіўленне пасажыраў аказалася, што быццам гэты непасрэдны курс у Седльцы завяршыўся ў Чаромсе, дзе ўсіх едучых далей чакала перасадка на іншы цягнік, бо гэтаму не пад сілу было ехаць далей. Пра такі сцэнарый падарожжа ўжо перад Гайнаўкай паведамляла на ўвесь цягнік стомленая ад выклікаў старэйшая кандуктарка. У Гайнаўцы новая змена чыгуначнай экіпы абяцала для тых, хто перасаджваецца, асабіста дапамагчы кожнаму перайсці на другі перон і сесці ў новыя вагоны. Адным словам, маё першае падарожжа на абноўленым шляху выклікала шмат хваляванняў, пытанняў і нейкай падазронасці наконт рэальнага стану польскай чыгункі. Ну, але нягледзячы на ўсе гэтыя прыгоды, самае важнае, што, адправіўшыся з Беластока, за гадзіну і сорак тры хвіліны я апынуўся ў Вітаве. А калі ўлічыць, (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF