Ніва № 09 (3381), 28 лютага 2021 г.

Размовы гэтае зімы

Віктар САЗОНАЎ

Яны хіба што муж і жонка, падумаў я. А можа проста суседзі. Ды гэта і не важна. Яны сталага веку мужчына і жанчына, якія патрапілі са мной у адзін ліфт і праехаліся разам усяго пару паверхаў. Але тыя некалькі слоў, якімі гэтыя людзі перакінуліся між сабой, не звяртаючы аніякай увагі на мяне, напраўду можна лічыць сімвалам часу, нейкай народнай мудрасцю, інтуітыўным разуменнем свету, і разам з тым прыманнем непазбежнасці лёсу і нейкую ўнутраную веру ў тое, што мы, беларусы, мусім прайсці сваю дарогу ад пачатку і да канца, якой бы яна не была. І што менавіта цяпер прыйшоў час, які мусіў прыйсці менавіта цяпер...

— Халера ведае, што ўжо ў нас стала рабіцца, — кажа ён і незадаволена круціць галавой. — Зусім нас за людзей ужо не лічаць.

— А калі ў нас было лёгка?! — адказвае яна і таксама незадаволена ўздыхае.

— Што праўда, то праўда. Але так як зараз, то ўжо занадта. Трэба мяняць усё! І хутка!

— А паглядзі, што ў свеце робіцца! Усюды зараз халера ведае што. А ў нас жа заўсёды было горш чым усюды. Ну дык чаго ты хочаш?!

— Горш то горш! А хай сабе і горш! Гэтым разам няхай і горш будзе, абы не так як зараз ёсць! У кожным выпадку трэба людзьмі заставацца! А без гэтага нічога не патрэбна!

Яны выйшлі на нейкім там паверсе, я на першым, пайшоў па вуліцы і не мог забыцца гэтай размовы, якая на першы погляд была ні пра што. А на самой справе пра ўсё.

Пра ўсё! Хоць і не зусім (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF