Ніва № 09 (3381), 28 лютага 2021 г.

Слухацца інтуіцыі

Міхась АНДРАСЮК

Кажуць — хто жыве на дзвюх мовах, той жыве два разы. Калі маецца на ўвазе чалавечае жыццё, гэта — канешне — метафара, а вось з кніжкамі — усё дакладна так. Кніжка — з перакладам на іншую мову — набывае новае жыццё.

Міхась Андрасюк: — Кніжка Ганны Кандрацюк «Па Прыпяці па Нобель. Рэпартаж з краіны балот і бурштыну» выйшла па-беларуску ў 2017 годзе і не засталася без увагі. У літаратурнай прэміі Ежы Гедройца увайшла ў лонг-ліст дванаццаці лепшых кніг беларускай прозы. А пасля стала ціха. І вось трымаю ў руках яе польскі пераклад, які з’явіўся ў снежні мінулага года. „Prypecią do Nobla. Reportaż z krainy mokradeł i bursztynu”. Пераклаў кніжку Юрка Плютовіч, а выйшла яна ў выдавецтве „Paśny Buriat”. Як ты знайшла гэтае выдавецтва? Яны ж даволі далёка ад Падляшша, у Кельцах...

Ганна Кандрацюк: — А тут якраз, як не дзіўна, паспрыяў польска-беларускі літаратурны семінар „Бязмежжа”, што ўжо больш за дваццаць гадоў адбываецца на Беласточчыне. Госцем семінару быў Пётр Брысач — саўласнік выдавецтва і так, ад слова да справы, дамовіліся.

— Прачытаўшы пераклад я толькі ўпэўніўся, што там, на берагах Прыпяці адчуваеш сябе, як... рыба ў Прыпяці. Чым цябе, дзяўчыну з Паўночнага Падляшша заваражыла краіна бурштыну і балот?

— Ужо Адам Міцкевіч прапанаваў тэзіс, што Палессе гэта калыска славяншчыны. І сапраўды тут менавіта не толькі беларусы, ці палякі, але ж — да прыкладу і сербы, ды іншыя славянскія (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF